8 лютага -100 год з дня нараджэння народнага пісьменніка БеларусіІвана Паўлавіча Мележа.

Пісьменнік нарадзіўся 8 лютага 1921 года ў вёсцы Глінішча Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці у сялянскай сям’і. Сярэднюю школу закончыў на выдатна. Яшчэ ў школе ен адчуў цягу да ўвасаблення сваіх думак і пачуццяў на паперы. У старэйшых класах ў Мележа ўжо быў свой сшытак вершаў. Гэта прадумовіла выбар жыццевага шляху.

Пасля школы пісьменнік паступіў ў Маскоўскі інстытут гісторыі, філасофіі і літаратуры. Пасля першага курса ён быў прызваны ў Савецкую Армію.А потым пачалася вайна…З першых дзён Вялікай Айчыннай вайны Іван Паўлавіч змагаўся з ворагам. На фронце пісьменнік быў цяжка паранены і пасля лячэння адпраўлены ў тыл.

Пасля вайны, закончыўшы Беларускі дзяржаўныуніверсітэт, працаваў там выкладчыкам, быў супрацоўнікам часопіса “Полымя”, займаўся актыўнай грамадскай дзейнасцю. Але мастацкая творчасць стала асновай жыцця пісьменніка.

Народнага пісьменніка Беларусі Івана Паўлавіча Мележа не стала 9 жніўня 1976 года.

У творчай спадчыне Івана Мележа раман “Мінскі напрамак”, апавяданні, аповесці, п’есы, нарысы, артыкулы. Вяршыняй творчасці пісьменніка сталі раманы цыкла “Палеская хроніка”. Цыкл складаецца з трох частак – “Людзі на балоце”, “Подых навальніцы”, “Завеі, снежань”.

Творчасць Івана Мележа – гэта глыбокая сувязь з роднай зямлёю, з жыццём народа. Пісьменнік стаў не толькі песняром палескага краю, а і ўсёй Беларусі. Кожны яго твор прасякнуты вялікай любоўю да роднага краю, да роднай зямлі.

Запрашаем вас у Докшыцкую дзіцячую бібліятэку на сустрэчу з героямі твораў Івана Паўлавіча Мележа.