На Купалле на святое
Рві, матуля, зелле тое,
Што ў нас папараць завецца!
І шчаслівым быць здаецца!
Я.Купала
Штогод у ноч з 6 на 7 ліпеня адзначаецца свята Купалле. Супадзенне свята і дня нараджэння Івана Дамінікавіча Луцэвіча і зрабілася падставай для ўзнікнення псеўданіма паэта. Іван Дамінікавіч Луцэвіч — такое сапраўднае імя Янкі Купалы. Ён нарадзіўся 7 ліпеня 1882 года ў фальварку Вязынка.
З нагоды 140 – годдзя з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Янкі Купалы бібліятэка падрыхтавала ўрок беларусазнаўства “Не змоўкнуць ніколі ў свеце Купалавы словы”.
Не засталося без увагі і свята найвышэйшага росквіту сіл прыроды – Купалле. Удзельнікі мерапрыемства пазнаеміліся з купальскімі абрадамі і гульнямі.