3 лістапада мы адзначалі 140-год з дня нараджэння беларускага пісьменніка Якуба Коласа, які пакінуў зорны след у літаратурнай спадчыне нашай краіны. Народны паэт любіў жыццё і людзей, імкнуўся аддаць ім агонь сваёй душы і шчодрасць вялікага сэрца. Даніну памяці і павагі беларускаму песняру аддалі чытачы дзіцячай бібліятэкі, вучні 4 класаў ДУА “Сярэдняя школа №2 г. Докшыцы” падчас сустрэчы “Жыве ў сэрцы плынь крыніцы”.
У ходзе мерапрыемства яго ўдзельнікі прайшлі жыццёвымі сцяжынкамі Якуба Коласа, прыгадалі цудоўныя радкі з яго твораў, паглядзелі сцэнку пра дзядьку Антося і Косціка, адказалі на пытанні віктарыны, паглядзелі лялечны спектакль “Зайкава хатка”.
Самая лепшая памяць пра пісьменніка, калі яго творы чытаюцца, таму мерапрыемства дапаўняла кніжная выстава “Чалавек вялікай душы і таленту”, на якой былі прадстаўлены кнігі Якуба Коласа.