2023 год – юбілейны для Віцебскай вобласці. 85 гадоў споўнілася з часу заснавання гэтага краю, зямлі мужных, прыгожых і добразычлівых людзей.
З гэтай нагоды мы запрасілі сваіх чытачоў у краязнаўчую вандроўку “Віцебшчына любая мая”. Вядома, каб ганарыцца сваім краем, трэба яго ведаць. Таму нашы госці, вучні 4 “Б” класа ДУА “Сярэдняя школа №2 г. Докшыцы”, стварылі экспертныя групы “Падарожнікі”, “Эколагі”, “Гісторыкі”, “Краязнаўцы”. У ходзе мерапрыемства рабяты даследавалі крыніцы інфармацыі і падрыхтавалі паведамленні для сваіх аднакласнікаў. Падарожнікі расказалі пра славутыя мясціны Віцебшчыны, гісторыкі пазнаёміліся з цікавымі гістарычнымі фактамі, эколагі расказалі пра Бярэзінскі запаведнік, а краязнаўцы акцэнтавалі ўвагу на нашым родным гарадзе. Заключным штрыхом мерапрыемства стала паведамленне бібліятэкара пра славутых пісьменнікаў, якія нарадзіліся на Віцебшчыне.