Цыкл урокаў беларусазнаўства “Тэрыторыя адзінства – Беларусь”, прысвечаных Дню народнага адзінства, адбыўся ў дзіцячай бібліятэцы. Гэта свята напамінае нам пра важнасць згоды і адзінства ў нашай краіне, як важна сябраваць і працаваць разам на карысць нашай Радзімы — Беларусі.

А пачалося ўсё з таго, што бібліятэку наведала “замежная госця”, якая хацела больш даведацца пра свята, паглыбіцца ў сэнс слова адзінства. Рабяты растлумачылі ёй, як яны разумеюць гэта паняцце, расказалі пра нашы дзяржаўныя сімвалы адзінства, пра салідарнасць беларусаў, аб'яднаных агульнай гісторыяй, традыцыямі, абрадамі.

Як рака пачынаецца з ручаiн, так і чалавечая годнасць нараджаецца з пашаны да сваей спадчыны, з любовi да роднай мовы. Як вынік, у нас вырастае пачуцце агульнанацыянальнага адзінства, мы ганарымся тым, што мы – беларусы. На свята да нас завітала Гаспадынька, пазнаеміла рабят са скарбамі свайго куфра, расказала пра побытавыя рэчы беларусаў і нават пачаставала журавінамі.

Затым усе разам пагулялі ў гульню, якая дапамагае развіць разуменне, што сяброўства — гэта таксама частка адзінства і пазнаеміліся з кнігамі пра нашу Радзіму, прадстаўленныя на кніжнай выставе “ Адзіная краіна – Беларусь”

1
Ca9WRsBebPU
MHTUZBNMjyU
QJSPn5xq5c8
foLZvGczNAM
puRuTRwx-xA
zdvnrhfwUBo