У рамках праекта ”Кніга пачынаецца з пісьменніка” у дзіцячай бібліятэцы адбылася сустрэча з вядомым празаікам, паэтам, перакладчыкам і мовазнаўцам, лаўрэатам Нацыянальнай, многіх рэспубліканскіх і міжнародных літаратурных прэмій, заслужаным дзеячам культуры Рэспублікі Беларусь, старшынёй Мінскага гарадскога аддзялення грамадскага аб’яднання “Саюз пісьменнікаў Беларусі” Міхаілам Паўлавічам Пазняковым.

“Ой, рабяткі, якія ж вы прыгожыя і святочныя!”, – быў прыемна уражаны наш госць. На гэтай узнёслай ноце і пачалася сустрэча Міхася Пазнякова з вучнямі 4-х класаў ДУА “Сярэдняя школа №1 г. Докшыцы”. На пачатку пісьменнік распавёў пра сваю малую радзіму, расказаў пра першыя спробы пяра, ўзняў пытанні аб любові да сваёй краіны і да роднай мовы, падзяліўся, што значыць для яго Радзіма. А потым Міхаіл Паўлавіч чытаў свае вершы, загадваў загадкі, вучыў дзяцей гаварыць скарагаворкі. За правільныя адказы дзеці атрымлівалі календарыкі і закладкі.

Наш госць з задавальненнем адказаў на пытанні, якімі літаральна засыпалі хлопчыкі і дзяўчынкі. Іх цікавіла, ці размаўляе пісьменнік на беларускай мове ў паўсядзённым жыцці, за што атрымаў узнагароду, колькі часу трэба для напісання кнігі, як ствараюцца вершы.

Напрыканцы сустрэчы прысутныя малі магчымасць набыць кнігу Міхася Пазнякова, узяць аўтограф і сфатаграфавацца на памяць

1
IMG_20240410_121330
IMG_20240410_122910
IMG_20240410_125727
IMG_20240410_130208
IMG_20240410_131844
IMG_20240410_132323
IMG_20240410_132908
IMG_20240410_133418
IMG_20240410_133915
IMG_20240410_134321