На працягу Тыдня роднай мовы “Ты як песня салаўя, мова родная мая" ў дзіцячай бібліятэцы прайшоў шэраг мерапрыемстваў, дзейнічала кніжная выстава “Не саромся, беларус, гаварыць па – свойму”. Акцыя “Размаўляй са мной па - беларуску” традыцыйна прайшла менавіта ў Дзень роднай мовы.
Літаратурная гасцёўня “Час чытаць на роднай мове” ставіла мэтай данесці чытачам унікальнасць нашай найпрыгажэйшай беларускай мовы. Распачалося мерапрыемства з кліпа гурта “Дразды” “Беларуская мова”. Потым мы паразважалі, па чым вызначаюць іншаземца, якое месца ў свеце займае беларуская мова па мілагучнасці, якая мова найбольш набліжаная да старажытнай славянскай гаворкі?
Наступным блокам была прэзентацыя “ Ці ведаеце вы?”, падчас якой чытачы даведаліся, што беларуская мова была дзяржаўнай у Вялікім Княстве Літоўскім, што есць нават помнік літары “Ў” і многае іншае. Старонка “Так гавораць на Докшыччыне” пазнаёміла дзяцей з дыялектамі нашага раёна. Асабліва зацікавіла ўдзельнікаў мерапрыемства краязнаўчая віктарына, за адказы на якую яны атрымлівалі пазлы. Вынікам стала складзеная спілс – карта нашай краіны. Напрыканцы сустрэчы мы па добрай традыцыі пачаставалі гасцей пірагом па рэцэптам беларускай кухні і правялі флэшмоб “Чытайце кнігі на роднай мове”.
Удзельнікам мерапрыемства ”Слоўца да слоўца” было прапанавана пазнаваўчае спаборніцтва. Дзве каманды па чарзе адказвалі на пытанні віктарыны, адгадвалі загадкі пра жыхароў беларускіх лясоў, растлумачвалі значэнне фразеалагізмаў па малюнках, паспрабавалі пазнаць назвы літаратурных твораў і прозвішчы аўтараў з дапамогай воблакаў слоў.
Вынік тыдня: наш гонар і абавязак –шанаваць родную мову.