Да юбілею аднаго з самых знакавых постацей беларускай літаратуры ХХ стагоддзя, пісьменніка Уладзіміра Караткевіча, у нашай бібліятэцы адбылося дзівоснае падарожжа пад назвай "У нейкім прыгожым краі".

Караткевіч вядомы не толькі сваімі гістарычнымі дэтэктывамі, але і казкамі. Нашы маленькія чытачы з вялікай ахвотай знаёміліся з яго казкамі праз гульню. Дзеці збіралі бульбу, успамінаючы казку "Кацёл з каменьчыкамі", запляталі грыву "каню", як той чорт у казцы "Чортаў скарб", і жвава скакалі, як верабейкі з казкі "Верабей, сава і птушыны суд".

Кожны ўдзельнік пакінуў сабе на памяць каляровае сонейка з казкі "Вясна ўвосень", якое стала сімвалам яркасці і радасці, што прыносяць творы Караткевіча.

  • 1
  • Photo 2025 12 02 11 29 42
  • Photo 2025 12 09 18 53 21
  • Photo 2025 12 09 18 53 22