У рамках краязнаўчай вандроўкі “Тут мой край, мае вытокі” чытачы малодшага школьнага ўзросту мелі магчымасць паглыбіцца ў гісторыю і культуру роднага краю.

На прыпынку “Сучасная Докшыччына” дзеці з захапленнем разгадвалі фота, якія адлюстроўвалі знакавыя мясціны нашага горада. Наступны прыпынак быў прысвечаны героям, у гонар якіх названы вуліцы нашага горада. Бібліятэкар расказала пра жыццё і подзвігі гэтых людзей, якія пакінулі яркі след у нашай гісторыі.

На прыпынку “Тут край мой, мой выток, мая дарога” удзельнікі вандроўкі даведаліся пра нашых знакамітых землякоў, а прыпынак “Легенды і паданні” адкрыў перад імі свет паданняў пра Докшыцкі край.

Вандроўка атрымалася не толькі пазнавальнай, але і вельмі цікавай, дала магчымасць кожнаму адчуць сувязь з родным краем, адкрыць для сябе яго гісторыю і культуру.

  • 1
  • Photo 2025 12 17 15 05 11
  • Photo 2025 12 17 15 05 12
  • Photo 2025 12 17 15 05 29
  • Photo 2025 12 17 15 06 20
  • Photo 2025 12 17 15 06 26
  • Photo 2025 12 17 15 06 27