17 верасня наша краіна адзначала Дзень народнага адзінства —дзяржаўнае свята, якое падкрэслівае пераемнасць пакаленняў, захаванне традыцый, культуры і сімвалаў Беларусі, а таксама непахіснасць беларускай нацыі.

З нагоды гэтай значнай даты ў нашай дзіцячай бібліятэцы адбылася квэст-гульня “Беларусь – краіна адзінства” для чытачоў малодшага школьнага ўзросту. Удзельнікі падзяліліся на тры каманды і адправіліся ў падарожжа па прыпынках “Пазнавальная”, “Фальклорная” і “Гульнявая”. На прыпынках яны даведаліся пра даўнейшыя прылады працы, пагулялі ў беларускія гульні, успомнілі назвы кветах і рэчаў па-беларуску і адгадалі загадкі.

За актыўны ўдзел каманды атрымлівалі кляновы лісток, кветку канюшыны, якая ўпрыгожвае беларускі герб, і жытневы колас, што ўвасабляе жыццё і росквіт. У фінале мерапрыемства ўсе разам склалі букет адзінства, які стаў сімвалам нашай згуртаванасці.

Усе жадаючыя маглі пазнаёміцца з кнігамі пра нашу краіну, якія былі прадстаўлены на кніжных выставах “У нас адзіная планета, у нас адзіная сямья” і “Чытаем па-беларуску разам”. А ўвогуле, мерапрыемства дазволіла кожнаму адчуць адзінства са сваімі сябрамі, роднымі і сваёй краінай.

  • 1
  • 1so4319BmJyPXj5w2eEeH7 PhBCFQ8907MihexqNrKY7a YH4xXyc0FaL1sxrj1TYlnx77NoUAlvvfR4qq130 XQ
  • 7oQdrGc5kBmDaZ6hxyIhu1ylGCyZtniNCehTSZs8U  S2Qn4X VBsVhJBIWp P5JzgInwh3MYPSU3mx0CYqm4T8
  • C8cgEJ7jkm1E3ATZDlAMCZotdv0ON0zV TpvKxS6SfqeTnxA8tKoNPze6rIkS ZBO Iv MpxvFzoIK5HkX H6zM4
  • MbGVeA L DSqTo44G2 B SdGHCNAi87hDFxilZh8bnWJzXAIpzmCuf4zkNW857uPMvzXyu4k W17dTLhjfeUhBKi
  • Photo 2025 09 20 12 29 40 (3)
  • Photo 2025 09 20 12 29 41 (2)
  • Photo 2025 09 20 12 29 42