У 2024 годзе спаўняецца 615 гадоў з моманту фарміравання запаведнага рэжыму ў Белавежскай пушчы. Рэдкі жыхар Беларусі не бываў тут і не захапляўся неверагоднымі краявідамі і прыроднымі багаццямі гэтых месцаў.

У завочную вандроўку запрасілі мы сваіх чытачоў, каб пазнаёміць іх з гісторыяй самага старога запаведніка нашай краіны. Нашы госці ўбачылі маляўнічую прэзентацыю, успомнілі жывёл, якія жывуць на тэрыторыі пушчы, даведаліся, што тут расце больш за 900 відаў раслін, пагулялі ў інтэрактыўную гульню і пазнаёміліся з кнігамі пра Белавежскую пушчу, якія былі прадстаўлены на выставе “Свет запаведнай прыроды”

  • 0gHJI6D7RN8
  • 1
  • BxD1jA4YjV0
  • Mhl30pk4RwE
  • OBemtZsKBm8
  • OEMlL09pJno
  • UZNH GLo5FQ
  •  8bGfY8AAYM