Першыя дні верасня ў нашай краіне праходзяць пад знакам беларускага пісьменства. 
Дзень беларускага пісьменства – дзяржаўнае свята ў Рэспубліцы Беларусь, якое адзначаецца ў першую нядзелю верасня. Штогод свята ладзіцца ў гарадах з багатай гістарычнай спадчынай, даўніх цэнтрах асветы, культуры і кнігадрукавання і аб’ядноўвае тых, хто з вялікай павагай ставіцца да роднага слова, духоўных здабыткаў нашага народа, нацыянальнай культуры, асветы і літаратуры. 
Святочныя мерапрыемствы праходзяць па ўсёй рэспубліцы, не застаецца ў баку і наша бібліятэка. На вусны часопіс «Цеплыня беларускага слова» у бібліятэку ў розны час завіталі вучні 2 «А» класа ДУА «Сярэдняя школа №1 г. Докшыцы» і наведвальнікі групы падоўжанага дня ДУА «Сярэдняя школа №2 г Докшыцы»
У ходзе мерапрыемства рабяты даведаліся аб узнікненні пісьменства і кнігадрукавання на Беларусі, атрымалі звесткі аб першадрукару Францыску Скарыне, пазнаемілся з гісторыяй свята беларускага пісьменства. Напрыканцы сустрэчы нашы госці адправіліся ў падарожжа па краіне роднай мовы: адгадвалі загадкі, гулялі ў беларускія гульні, чыталі вершы, складалі словы з дадзеных літар.
Да ўвагі чытачоў была прадстаўлена выстава-рэкамендацыя «Ад літары да кнігі».

  • 1
  • 1Jo9bjyFz1k
  • AMkWZHXDUkA
  • IMG 20240906 105952
  • IMG 20240906 153254
  • KTnZkau X1Q
  • QvplxX4o3G4
  • S4ocGkciqZ4
  • Y9sx8CwnWAY
  • Z3wkQiL1XhM
  • Zfs 2uTxdgM
  •  OaRlya2arI