Наша Радзіма – Беларусь. Тут мы нарадзіліся і жывём, тут жылі нашы продкі, жывуць і працуюць нашы бацькі. У гісторыі нашага народа ёсць падзеі, даты, пра якія мы павінны заўсёды памятаць. 17 верасня ў нашай краіне адзначаецца Дзень народнага адзінства, свята згуртаванасці, непадзельнасці, яднання. На працягу тыдня ў дзіцячай бібліятэцы  праходзілі мерапрыемствы, прысвечаныя Дню народнага адзінства. Інтэрактыўная віктарына “Што ты ведаеш пра Беларусь” ставіла мэтай пазнаёміць першакласнікаў з нацыянальнымі сімваламі нашай краіны, беларускім народным  адзеннем, прыгажосцю прыроды роднага краю. У ходзе мерапрыемства мы прапанавалі дзецям звярнуць увагу на абрыс нашай краіны на карце Еўропы і вызначыць, лісток якога дрэва ён нагадвае. У завяршэнне дзеці паглядзелі лялечны спектакль “Заяц і Ваверка”.

Для чытачоў сярэдняга школьнага ўзросту быў падрыхтаваны інфармацыйны час “Мы, беларусы, мы – народ  такі”, вусны часопіс “Краіна славы партызанскай, краіна міру і даброт”,  падчас якіх ўдзельнікі мерапрыемстваў паразважалі што такое адзінства і нацыянальныя сімвалы Беларусі, успомнілі старонкі гісторыі нашай краіны, прынялі ўдзел у краязнаўчых віктарынах. Спадзяёмся, што нашы госці надзейна ўсвядомілі, што якасці беларусаў – згуртаванасць, талерантнасць і  ўзаемаразуменне заўсёды павінны заставацца галоўнымі.

На працягу тыдня ўсе наведвальнікі бібліятэкі маглі пазнаёміцца з кнігамі, прадстаўленымі на кніжнай выставе “Мы, беларусы, мы-народ такі”.

  • 2 IMBSyXt7A
  • 3blyZlR8jMw
  • 3s80ff2qFWk
  • 6XdO2S3HU W
  • 35YcJS7g1IE
  • AAB594R1qiw
  • AD2dLHXBV2c
  • AV34eNDeiZ4
  • BClmB0QHEVg
  • DCSxZ1qNpj4
  • Ey7GkR RB9E
  • F1uO9d0zOfI
  • JAM76L1sxYk
  • JYBGHdtj630
  • Ky9AHZRmGm0
  • LiZSzrIWFhs
  • ONkNkofNWis
  • PtHwR0uUwG0
  • QaOc6skwnuQ
  • SEw961G5Z08
  • U83dW02VhM8
  • VyJhiL4X DQ
  • XR8OcvvVBD0