Для кожнага з нас Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь мае асаблівы сэнс. 3 ліпеня 1944 года дзень вызвалення нашай краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Для нас заўсёды гэта свята застаецца сведчаннем мужнасці, днём гонару і памяці нашага народа.
4 ліпеня адбылося мерапрыемства, прысвечанае Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Наведвальнікі прышкольнага лагера “Алімпіец” СШ №1 г. Докшыцы пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення гэтай знамянальнай даты, праглядзелі слайд-шоў “Маленькім беларусам пра вялікую Беларусь”.












