Штогод у пачатку восені жыхары нашай краіны адзначаюць Дзень беларускага пісьменства. Свята, якое захоўвае духоўныя традыцыі беларускага народа, узбагачае нацыянальную культуру, якое ўжо трыццаць год вандруе па гарадах Беларусі, адметных сваёй гістарычнай спадчынай, даўніх цэнтрах асветы, культуры і кнігадрукавання.
Дзень беларускага пісьменства традыцыйна адзначаецца і ў нашай бібліятэцы. Гістарычны квіз “Пісьменства ў Беларусі: крок у гісторыю” ставіў мэтай пазнаёміць чытачоў малодшага школьнага узросту з беларускім першадрукаром Францыскам Скарынай, з імёнамі тых, хто ўнёс вялікі ўклад у развіцце беларускай мовы і літаратуры. Чытачам сярэдняга школьнага ўзросту мы прапанавалі больш глыбока пазнаеміцца з гісторыяй свята беларускага пісьменства, расказалі пра духоўна – асветніцкую экспедыцыю “Дарога да святыняў”, падрыхтавалі для іх мультымедыйную прэзентацыю пра помнікі і памятныя знакі свята.
Напрыканцы абодвух мерапрыемстваў нашы госці пазнаёміліся з кнігамі, прадстаўленымі на кніжнай выставе “Беларусь пісьменная”, пагулялі ў перакладчыкаў, паказалі свае веды беларускіх прыказак, прымавак і загадак, якія загадаў Вася Вяселкін.












