Быць Беларусам —
Гэта значыць
Свайго ні гуку не забыць,
Усё чужое перайначыць,
Каб Беларусі вечнай быць!
Быць Беларусам —
Гэта значыць
За родны край згараць на дым,
Па-беларуску чуць і бачыць
На гэтым свеце і на тым.
Р. Барадулін
Мова – душа народа, векавая памяць многіх пакаленняў, наш галоўны нацыянальны скарб. Жыве мова – жыве народ, жыве памяць продкаў. Віртуальны праект “Мова модная – мова родная” распачаты ў Докшыцкай дзіцячай бібліятэцы. Асноўная мэта праекта – папулярызацыя беларускай мовы. На працягу года мы будзем знаёміць сваіх чытачоў з новымі творамі беларускіх аўтараў. Чытайце разам з намі кнігі на роднай мове!