21 лютага ў свеце адзначаецца Дзень роднай мовы – свята, якое нагадвае кожнаму з нас, што без роднай мовы немагчыма адчуваць сябе паўнавартасным грамадзянінам, часткай свайго народа. Да гэтай даты ў дзіцячай бібліятэцы прымеркаваны Тыдзень роднай мовы “Мы будзем жыць датуль, пакуль жывая мова”. Першае мерапрыемства ў межах Тыдня – урок радзімазнаўства “Маленькую, як сэрца, Беларусь я называю дужай і адзінай”. Яго ўдзельнікамі сталі вучні 6 “А” класа ДУА ”Сярэдняя школа №1 г.Докшыцы”.

У незвычайнае падарожжа па роднай зямлі адправіліся нашы госці згодна маршруту, які быў пазначаны на блакітным васільку. На прыпынку “Родны край” рабяты адказвалі на пытанні краязнаўчай віктарыны, на прыпынку “Сцяжынка мудрасці” пазнаёміліся з прыказкамі і прымаўкамі, а на прыпынку “Беларускія гульні” пагулялі. “Чароўны куфэрак” прапанаваў хлопчыкам і дзяўчынкам даведацца пра гісторыю з’яўлення ручнікоў. Знаўцаў беларускай мовы мы запрасілі паказаць свае веды на прыпынку “Рака беларускай мовы”, дзе неабходна было перавесці з рускай на беларускую мову словы, а на прыпынку “Архітэктура” пагаварылі пра знакамітыя мясціны нашай краіны. Больш за ўсё нашым чытачам спадабаўся прыпынак “Беларуская кухня”, дзе яны не толькі даведаліся пра нацыянальныя стравы, але і пачаставаліся.

Напрыканцы сустрэчы бібліятэкары разам з дзецьмі падвялі вынік: мы жывём у цудоўнай і непаўторнай краіне, і кожны чалавек павінен шанаваць сваю мову, традыцыі і культуру свайго народа.

На працягу ўсяго Тыдня ў бібліятэцы будзе праходзіць акцыя-выстава “Чытаем разам па-беларуску”.

1
I2PEQYVZWQ0
RNzBCTptmIo
WIBXvc9XV4o
XPTCQyvDnhM
eU7_I98Iw6w
iW_DYtTuklk
zGVKvaPWerc