У рамках літаратурнай гасцінай “Лукамор’е” адбылася творчая скарбонка “Казкі з быллю папалам”, якая была прымеркавана да 100-годдзя беларускага паэта, празаіка, драматурга Артура Вольскага.

У ходзе сустрэчы дзецям цікава было даведацца, што першы свой твор Артур Вольскі апублікаваў у 13 гадоў, што па яго сцэнарыях было знята некалькі мультфільмаў, што менавіта ён з'яўляецца аўтарам калыханкі Дзеда-Барадзеда.

З вялікім задавальненнем дзеці паглядзелі мультфільм «Пра ката Васю і паляўнічую катавасію», пазнаёміліся з кніжнай выставай «Кліч роднага берага» і з захапленнем адгадалі загадкі з кнігі «Еду ў госці да слана».

Пачуўшы песню пра сябе, у бібліятэку завітаў Дзед-Барадзед, які не проста расказаў сваю любімую казку «Сцяпан – вялікі пан», але і прапанаваў хлопчыкам і дзяўчынкам інсцэнаваць яе разам з ім. Рабяты з радасцю адгукнуліся, інсцэніроўка атрымалася эмацыянальна насычанай і цікавай

-SRha4IVjXQ
1
H6ZtXZWVLBo
PEm7L6JmRxw
X3n2zx3TGjc
qOBv3IeHVI8
tmOmJg346w4