Штогод 21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Кожны цывілізаваны народ шануе сваю мову, лічыць яе сваім бясцэнным духоўным набыткам. Не выключэнне і мы – беларусы. З гэтай нагоды ў дзіцячай бібліятэцы адбылася вандроўка па старонках кніг “Гучы роднае слова”. У час мерапрыемства ўдзельнікі адчулі прыгажосць і мілагучнасць беларускага слова. Бібліятэкар расказала аб значэнні роднай мовы ў жыцці чалавека, прапанавала прыняць удзел у конкурсах “Вітаемся па-беларуску”. “Змяні літару”, “Загадкі з краскі”, “Кветкі беларускія”, а потым усе разам пагулялі ў беларускія гульні.
У госці да рабят завітаў Дзед Барадзед, які рассказаў беларускую народную казку “Як курачка пеўніка ратавала” і пазнаёміў з даўнейшымі прыладамі працы. Напрыканцы удзельнікі сустрэчы даведаліся аб новых кнігах беларускіх аўтараў, якія былі прадстаўлены на выставе “Ганаруся, что беларусам завуся”