Дзень роднай мовы дзіцячая бібліятэка святкавала разам з галоўным рэдактарам часопіса “Бярозка” Кацярынай Захарэвіч.

Кацярына не толькі галоўны рэдактар, але і пачынаючы аўтар, а да ўсяго – наша зямлячка, дакшычанка.

Акрамя грунтоўнай прэзентацыі часопіса “Бярозка”, удзельнікі сустрэчы мелі магчымасць пазнаеміцца з кнігай Кацярыны Захарэвіч “Час вогненнага птушкалова”.

Напрыканцы сустрэчы чытачы “засыпалі” нашу госцю пытаннямі. Іх цікавіла, як стаць галоўным рэдактарам, як падрыхтавацца да паступлення на журфак, як надрукаваць свае творы на старонках часопіса і многае іншае.

Наогул,сустрэча атрымалася цікавай, цеплай і, па-сяброўску, шчырай.

5_rDABeKJYg
D-WEPT-kO_k
Ke-H2OYzhPw
MiNkiDSzjAw
TMuI2zcfG_4
Yq1hqXpO_1k
d4o0pgpOkA4