День Незалежнасці Рэспублікі Беларусь – галоўнае дзяржаўнае свята нашай краіны. 3 ліпеня 80 год назад сталіца нашай Радзімы была вызвалена ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Для нас заўсёды гэта дзень будзе прыкладам гераізму беларускага народа.

2 ліпеня адбылося мерапрыемства, прысвечанае Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь “Важны дзень у гісторыі краіны”. Наведвальнікі летняга лагера Докшыцкага раённага цэнтра дзяцей і моладзі пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення гэтай знамянальнай даты, прагляделі відыяролік аб аперацыі “Багратыён”, пазнаёміліся з літаратурай на ваенную тэматыку.

1
2
3
4