21 лютага ўвесь свет адзначае Міжнародны дзень роднай мовы. Мова – душа народа, векавая памяць многіх пакаленняў, галоўны нацыянальны скарб. Няма роднай мовы – няма народа. Наша родная мова – беларуская. Дарэчы, даследчыкі ўстанавілі, што беларуская мова займае другое месца ў свеце па мілагучнасці пасля італьянскай. Давайце ганарыцца сваёй мовай, шанаваць яе.

Любіць сваё – зусім не значыць

Чужое ганьбіць, адмаўляць.

Вось за чужым свайго не бачыць,

Не вывучаць, не шанаваць-

Злачынствам будзе без сумлення,

Бо ёсць такі закон жыцця:

Шануй чужое аж да пакланення

Сваё любі да самазабыцця

П. Бітэль