Докшыцкая дзіцячая бібліятэка-удзельнік сеткавага праекта "Беларусь літаратурная", які ажыццяўляўся рэсурсным цэнтрам ДУА "Сярэдняя школа № 1 г. Мінска" "Школьная бібліятэка ХХІ стагоддзя" пры падтрымцы Мінскага гарадскога інстытута развіцця адукацыі.
Мэта праекта «Беларусь літаратурная» - стварэнне google-карты з пазначанымі на ёй актыўнымі інфармацыйнымі меткамі пра беларускіх пісьменнікаў. Мэта нашага ўдзелу ў праекце – данесці да грамадскасці прозвішчы нашых пісьменнікаў – землякоў.
У выніку рэалізацыі праекта на карце рэспублікі з'явілася 184 імёны айчынных аўтараў. Сярод іх і пісьменнікі – ураджэнцы нашага раёна Юрась Свірка, Алесь Ставер, Іван Стадольнік, Фёдар Палачанін, Кастусь Акула, Эдуард Зубрыцкі, Леаніла Чарняўская, Лявон Гмырак.
Пазнаеміцца з картай можна тут :