Ільняная і жытнёвая. Сялянская.

Баравая ў казачнай красе.

Старажытная. Ты самая славянская.

Светлая, як травы ў расе.

Вобразная, вольная, пявучая,

Мова беларуская мая!

П.Панчанка

Cёння ў свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна мова, якая завецца роднай. Кожны народ 21 лютага адзначае Дзень роднай мовы. Мы – беларусы. Наша дзяржава – Беларусь. Кожная нацыя мае сваю родную мову. Мова нашага роду – беларуская!

Сёння беларуская мова стала элітарнай, бо на ёй размаўляюць высокаадукаваныя людзі: літаратары, мастакі, дзеячы навукі. Яны не саромяцца яе сялянскага паходжання. Яшчэ ў 1910 годзе на міжнароднай канферэнцыі ў Парыжы па мілагучнасці беларуская мова была пастаўлена на 2 месца пасля італьянскай. Такой мовай можна і неабходна ганарыцца!

Знакамітыя людзі пра родную мову

“Хто саромеецца роднай мовы, варты таго, каб і яго добрыя людзі саромеліся” (Вацлаў Ластоўскі)

“Яно добра, а нават і трэба знаць суседскую мову, але найперш трэба знаць сваю” (Францішак Багушэвіч)

“Там, дзе не шануюць роднай мовы, мялеюць рэкі, нішчацца дубровы, народ той мёртвы, а той край нямы” (Г.Бураўкін)

“Роднае слова – гэта першая крыніца, праз якую мы пазнаём жыццё і акаляючы нас свет” (Якуб Колас)