Раіса Баравікова, Уладзімір Ліпскі “Бусева школка”
Кніга вядомых пісьменнікаў Раісы Баравіковай і Уладзіміра Ліпскага «Бусева школка» прызначана для дашкольнікаў. Яна дапаможа тым, хто збіраецца ў школу, пазнаёміцца з чароўнымі літарамі беларускага алфавіта і загадкавымі лічбамі. Маленькія чытачы спазнаюць прыгажосць, напеўнасць, багацце роднай мовы, адкрыюць мудры свет казак.
Кніга адрасавана дзецям, іх бацькам, выхавальнікам, настаўнікам, бібліятэкарам - усім тым, хто вядзе ў жыццё нашых спадчыннікаў.

Зэкаў Анатоль “За месяцам – месяц”
Кніга Анатоля Зэкава «За месяцам — месяц» — гэта своеасаблівы каляндар прыроды ў вершах і загадках. Кожную частку, прысвечаную той ці іншай пары года, аўтар адкрывае тэматычнымі вершамі аб месяцах. У нечым яны пазнавальныя, у нечым займальныя, але з усіх іх складваецца агульны малюнак года.

Бусько, М. I. Лясныя дзівосы
апавяданні, фантастычная аповесць : для дзяцей сяр. і ст. шк. узросту / Мікола. Бусько ; мастак В. У. Фралова. - Мінск : Народная асвета. - 2019. - 128 с. : іл.
Вядомы аўтар - пісьменнік і мастак - у сваіх творах запрашае юных чытачоў на прыроду - пазнаваць яе таямніцы, муд расць, вучыцца сябраваць з жыхарамі лесу, адносіцца да іх, як да сябе.

Дзявяткава, С.Г. Самыя незвычайныя помнікі
для мал. шк узросту / С.Г. Дзявяткава. - Мінск : Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. - 24 с.: іл. - (Самыя-самыя)
У ілюстраванай кнізе расказваецца пра помнікі і скульптуры, створаныя майстрамі для добрага настрою і ўсмешак. А гэта, напрыклад, застылыя ў розных матэрыялах выявы звяроў і птушак, літаратурных герояў, прадукцыя, якую выпускаюць заводы і майстры, якія ўслаўляюць свае мястэчкі, персанажы з нашага паўсядзённага жыцця і многае і ншае.
Кніга можа быць карыснай для настаўнікаў і вучняў для дадатковага чытання па гісторыі Беларусі, а таксама для ўсіх, хто цікавіцца дасягненнямі беларускай і сусветнай культуры.

Марціновіч, А. А. Альма: прыгоды на зямлі і ў космасе
аповесць- казка / Алесь Марціновіч ; маст. Наталля Агародная. - Мінск : Беларусь, 2019. - 135 с.: іл.
Хочаце пазнаёміцца з сабачкам, які сам пракаціўся па горадзе за рулём машыны? Не верыце, што за адзін раз ён з’еў каля кілаграма цукерак? Не ўяўляеце, як гэга можна праглынуць не адзін дзясятак грашовых купюр? Тады хутчэй знаёмцеся з Альмай. Разам з ёй вы трапіце ў сузор’е Гончых Псоў, дзе яна стане ганаровым грамадзянінам краіны сабак Сваса, даведаецеся, як Альма перамагла галоўнага касмічнага разбойніка ваўкадава Мёртвая Хватка. Вас чакае і сустрэча з сяброўкай Альмы - кошкай Лізай, з якой яны жывуць у адной кватэры. А ў Лізы - свае прыгоды.

Дамаронак Таццяна “Вялікая і Малая Мядзведзіцы”
Адправіўшыся ў займальнае вандраванне па старонках гэтай кнігі, вы патрапіце ў цудоўны свет'нашай роднай планеты, пазнаёміцеся з Месяцовым Зайчыкам і добрым Лунікам, з Музычным Праменьчыкам і незвычай- ным Домам-Караблём. Вы пазнаеце, як птушкі ратавалі Белавежскую пушчу і як Крумкач дапамог Месяцу, а таксама дзе жывуць Галоўныя Гадзіннічкі Зямлі. У кнізе вы сустрэнеце яшчэ шмат займальнага і нават фантастычнага.
Цікавага і добрага падарожжа, сябры!

Маўр Янка “Бунт звяроў”
У кнігу класіка беларускай прыгодніцкай літаратуры Янкі Маўра увайшлі папулярныя аповесці і апавяданні для дзяцей і падлеткаў. Героі прыгодніцкай аповесці «ТВТ» стварылі таямнічую суполку з мэтай палепшыць навакольны свет і дапамагчы суседзям. Прага да творчасці і любоў да працы робяцца для дзяцей займальнай гульнёй.
У аповесці «У краіне райскай птушкі» Янка Маўр апавядае пра далёкі экзатычны востраў Новая Гвінея, пра барацьбу мясцовага насельніцтва супраць каланізатараў.

Якімовіч, А. М. Мой сябар Дон Кіхот
: аповесці / Аляксей Якімовіч. - Мінск : Мастацкая літаратура, 2018. - 333 с. : іл.- (Бібліятэка прыгод і фантастыкі).
3 чым мы сустракаемся ў жыцці і без чаго не можам абысціся? Без сяброўства, дабрыні, смеласці, узаемавыручкі. Аповесць «Мой сябар Дон Кіхот» вучыць падлеткаў гэтым важным чалавечым якасцям.
Трагічныя падзеі сямнаццагага стагодззя, калі рушылася беларуская дзяржаўнасць, паказаны ў аповесці «Здраднік» на прыкладзе варагуючых сем’яў Станішэўскіх і Краўцоў.
У прыгодніцка-фантастычнай аповесці «Эльдарада просіць дапамогі» шасцікласнікі даведваюцца, што каля іх вёскі з’явіліся дзіўныя прыхадні, якія просяць дапамогі... Ці маглі дзеці застацца безуважнымі да чужой бяды?

Кажура, В. В. Маленькая азбука вялікай краіны
для детей дошк. и мл. шк. возраста/ Віктар Кажура.- Мінск : Пачатковая школа,2019.- 36с.:іл.
Мы жывём у слаўнай, прыгожай краіне, якая называецца Беларусь. Яна ў нас адна - самая родная, самая блізкая і самая незвычайная. Адметная сваёй прыродай, гісторыяй, культурай, традыцыямі, а яшчэ - гасціннасцю. I, канешне ж, мовай: мілагучнай і спеўнай, празрыстай і звонкай.
Кніга з прыгожымі малюнкамі на кожную літару алфавіта адлюстроўвае факты, падзеі і з’явы, па якіх мы можам расказаць пра нашу краіну.
Адрасавана дзецям дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту.

Животные в геральдике Беларуси
для мл. шк. возраста / сост. Т.И. Жуковская. — Минск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2019. - 32 с.: ил. - (Это наша с тобою земля).
Беларусь - страна лесов и озёр. Её животный и растительный мир поражает своим разнообразием, что не могло не найти отражения в белорусской геральдике. Книга рассказывает, какие животные изображены на гербах населённых пунктов Беларуси и почему.

Масла Алёна “Мяне завуць Лахнэска”
Добрая і маляўнічая казка пра Лахнэску прыйдзецца даспадобы маленькім чытачам. Яны не толькі даведаюцца, што гэта за дзіўная істота і чаму яна выправілася ў пада- рожжа па марах і рэках, але і навучацца цаніць разнастай- насць свету і сапраўднае, шчырае сяброўства.
Бонусам кнігі з’яўляюцца фігуркі герояў казкі для хатняга тэатра.

Хадасевіч - Лісавая Кацярына “Казкі чараўніцы Зімы”
Гэта кніга чароўная! У любы час, варта толькі зазірнуць пад вокладку, яна перанясе чытачоў у дзівосныя святочныя дні. Тыя, калі і дзеці, і дарослыя чакаюць цуцаў. I яны сапраўды адбываюцца! Аб самым незвычайным вам раскажуць героі казачных гісторый. Пазнаёмцеся з імі, сябры, і вы пабываеце ў чароўным свеце казак, даведаецеся, як здзяйсняюцца цуцы, і навучыцеся не толькі заўважаць іх у звычайным жыцці, але і ствараць для тых, каго любіце.

Беларуская вясна
вершы, казкі, апавяданні / уклад. Віктар Шніп; іл. Рыта Цімохава, Людміла Зубец.- Мінск : Мастацкая літаратура, 2019.- 158 с. : іл.
У зборнік «Беларуская вясна» ўвайшлі лепшыя вершы, казкі, апавяданні пра вясну і вясновыя святы беларускіх пісьменнікаў. Сярод твораў, на якіх выхавалася не адно пакаленне дзяцей, шмат і новых, напісаных нашымі сучаснікамі

Зелянко, С.В. Пра літары карацелькі для беларусаў маленькіх
для мал. шк. узросту / С.В. Зелянко ; мастак Н.В. Кульба. - Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2019. - 32 с.: іл. - (Маленькі прафесар).
Аснова любой мовы - алфавіт, літары. У гэтым выданні да кожнай літары беларускага алфавіта аўтарам прыдуманы вясёлыя вершы-карацелькі, якія павінны дапамагчы самым маленькім вывучыць парадак літар у алфавіце. Хлопчыкам і дзяўчынкам, якія ўжо добра ведаюць азбуку ці чытаюць самастойна, яны дапамогуць засвоіць шмат самабытных беларускіх слоўцаў. Прыгожыя сюжэтныя малюнкі яшчэ больш зацікавяць дзяцей у справе далучэння да свету роднай мовы.

Хадасевіч - Лісавая Кацярына “Таямніца незвычайнай школы”
Гэта кніга пра школу. Дакладней, пра той бок школьнага жыцця, аб існаванні якога ніхто нават не здагадваецца! Вам, пэўна, думаецца: ну што там асаблівага можа быць? Настаўнікі, дзеці, урокі, перапынкі, навучальны год, канікулы... Здавалася б, пра школу мы ведаем усё. А вось і не! Кніга, якую вы трымаеце ў руках, адкрые сваім чытачам дзівосную таямніцу. I калі вы ўмееце захоўваць сакрэты, то яна раскажа вам, сябры, хто жыве ў адной з выгляду самай звыйчайнай школе і што адбываецца, калі ўсе дзеці і настаўнікі разыходзяцца па дамах... Таямніца зусім побач з намі - у школьных кабінетах і калідорах. Хочацца спазнаць яе? У вас ёсць магчымасць пабачыць усё на свае вочы! Паглыбляйцеся ў сюжэт, падключайце фантазію - і мы разам зазірнём у незвычайную школу і даведаемся пра ўсе яе сакрэты.

Шупо Марына “Птушыная азбука”
Кніга ў займальнай форме пазнаёміць маленькіх чытачоў з алфавітам, а цікавыя вершы і прыгожыя малюнкі дапамогуць даведацца пра розных птушкак і іх звычкі. Маленькім чатачам цікава пазнаёміцца з птушкай, вельмі падобнай на бусла, высветліць, што робіць у Егіпце ібіс, як сойка рыхтуецца да зімы і шмат іншага.
Для дзецей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту, бацькам, выхавацелям дзіцячага сада, настаўнікам пачатковых класаў.

Зэкаў, А. Праўда і лухта пра вусатага ката
вершы : для дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту / А. Зэкаў. - Мінск : Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2019. - 32 с. : іл. - (Беларускія пісьменнікі - дзецям).
Галоўны герой кнігі паласаты, вусаты, мацёры, хітры і ласкавы Кот. Пад вокладкай - вершы пра самыя розныя прыгоды ката: ён - пастух і рахункавод, плывец і дрывасек; то палюе на мышэй, то вартуе куранят, то перабіраецца з горкі на горку, то плавае на цеплаходзе, то ходзіць на рыбалку, то сядзіць за камп’ютарам...

Якімовіч, А. М. Прыгоды Белай Мышкі
аповесці-казкі / Аляксей Якімовіч; мастак Дар’я Ганчарык-Чарняўская. - Мінск : Звязда, 2018. - 128 с.: іл.
У кнігу ўвайшлі дзве аповесці-казкі: «Зачараваныя Ружы і Белая Мышка» і «Зачараваны Матылёк і Белая Мышка». Іх галоўныя героі - Белая Мышка і нядобры міфічны хлопчык Чапялейка, якія ўвасабляюць сабою вечнае супрацьстаянне дабра і зла.
Аўтар робіць акцэнт на дыялогі дзеючых асоб, таму можна рэкамендаваць дадзеныя казкі для пастаноўкі на тэатральнай сцэне.

Глыбокія, моцныя, паўнаводныя... Рэкі Беларусі
для мал. шк. ўзросту / склад. С.Г. Дзявяткава. - Мінск : Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2019. - 24 с.: іл. - (Самыя- самыя).
Без рэк немагчыма ўявіць жыццё на нашай планеце. Яны забяспечваюць нас прэснай вадой і рыбай. Дапамагаюць перавозіць грузы, весці сельскую гаспадарку і здабываць знергію. Пра самыя доўгія, вялікія, паўнаводныя, глыбокія і прыгожыя рэкі свету - ад Ніла да Амазонкі, ад Конга і Янцзы да Прыпяці і Дняпра - расказвае гэта кніга.
