Мы тут жывем

Мястэчка тут было калісь здаўна,

А зараз мне пра горад сказаць хочацца.

Бярэ пачатак тут рака Беразіна,

І туліцца ля берагоў прыгожы горад Докшыцы.

Генадзь Кішулька

У кожнага чалавека ёсць куточак зямлі, дзе ён зрабіў першыя самастойныя крокі ў жыцці, пазнаў свой родны край.
Докшыччына – найпрыгажэйшы, дзіўны край Віцебскай вобласці. Той, хто хоць аднойчы пабываў тут, назаўсёды запомніць чыстую прахалоду рэк і свежы водар сасновага бору, гасціннасць і добразычлівасць мясцовых жыхароў
Гісторыя Докшыцкага краю незвычайная, па-свойму нам дарагая, бо створана нашымі продкамі, іх мужнымі подзвігамі і ўчынкамі ў часы ліхалецця, мірнай стваральнай працай, розумам і кемлівасцю. Сучаснасць — дастойны працяг гэтай слаўнай гісторыі.
Докшыцы сёння - вельмі прыгожы і ўтульны горад. Кожны год тут узводзяцца новыя пабудовы, упрыгожваюцца вуліцы, ствараюцца куточкі сапраўднай прыгажосці. Горад летам прыгожы зелянінай дрэў, шматквеццем клумбаў і газонаў. Зімой зіхаціць мірыядамі агеньчыкаў навагодняй ілюмінацыі.
У Докшыцах каля сямі тысяч жыхароў. Асноўнай славутасцю горада з'яўляецца царква Пакрова Прасвятой Багародзіцы, якая ўзводзілася з 1900 года па 1903 год ў цэнтры горада з бутавага каменя і цэглы. Царква з'яўляецца архітэктурным помнікам пачатку 20-га стагоддзя, гісторыка-культурнай каштоўнасцю і цікавай славутасцю Беларусі.
Касцёл Святой Тройцы пабудаваны ў 1994 годзе.
Тэрыторыя вакол касцёлу вельмі прыгожа добраўпарадкавана.
Адметная рыса горада – фантаны, любімае месца адпачынку дзяцей і дарослых. Усяго іх тры, а самы прыгожы знаходзіцца на цэнтральнай плошчы і сімвалізуе герб нашага горада. У докшыцкім раёне бяруць пачатак дзве ракі – Вілія і Бярэзіна. Гэты факт знайшоў адлюстраванне на гербе Докшыц, які яны атрымалі ў 1796 годзе.
Бярэзіна бярэ пачатак менавіта ў Докшыцах.
Выток ракі прыгожа аздоблены, альтанка з адпаведным надпісам сведчыць пра тое, што невялікі ручаек стане ніжэй па плыні магутнай ракой.
У горадзе дзейнічаюць дзве агульнаадукацыйныя школы, чатыры дзіцячыя дашкольныя ўстановы. Ва ўсіх школах уведзена вывучэнне тых або іншых прадметаў на павышаным і паглыбленым узроўнях.
Вучні сярэдняй школы №1 http://sch1.dokshitsy.edu.by/be/main.aspx  і сярэдняй школы №2 http://sch2.dokshitsy.edu.by/be/main.aspx неаднаразова з’яўляліся пераможцамі  абласных і рэспубліканскіх прадметных алімпіяд.
У Докшыцах створаны ўмовы для ўсебаковага развіцця дзяцей і падлеткаў. Дзеці і падлеткі маюць магчымасць наведваць раённы цэнтр дзяцей і моладзі, дзіцячую школу мастацтваў, дзіцяча-юнацкую спартыўную школу, дом раместваў.
Асноўным цэнтрам аказання медыцынскай дапамогі ў горадзе з’яўляецца Докшыцкая цэнтральная раённая бальніца, дзейнічае 5 аптэк Бальніца ўкамплектавана абсталяваннем, якое дазваляе цалкам выконваць задачы па медыцынскай дапамозе насельніцтву. Нядаўна адкрыўся новы стаматалагічны цэнтр з самым сучасным абсталяваннем.
У горадзе функцыянуе гарадскі Цэнтр культуры, дзве бібліятэкі. Культурнае жыццё Докшыц насычана разнастайнымі па форме і зместу культурна-масавымі мерапрыемствамі. З 2016 года ў Докшыцкім раёне праводзіцца рэспубліканскі Фестываль дзвюх рэк.
Прамысловасць прадстаўлена пераважна харчовай галіной. Самае буйнае прадпрыемства горада – хлебазавод. Яго прадукцыя шырока вядома за межамі раёна.
Раённыя навіны дакшычане даведваюцца з газеты «Родныя вытокі» http://www.dokshitsy.by/

Вершы, прысвечаныя гораду Докшыцы

Са святам, Докшыцы!

У Бярэзіне сонца промні палошча.
Дзень працоўны агнём дагарае.
Як прыгожа наўкола, на плошчы
Горад  усіх землякоў вітае.

Мы віншуем горад са святам!
Аднавіўся, прыгожым ён стаў.
Ураджай сабралі багаты,
Шмат зрабілі карысных спраў.

Нашы Докшыцы ў чаканні,
У падрыхтоўцы з дня ў дзень.
Горад наш у святочным убранні,
Ён жыве ў віхуры гіадзей.

Няхаіі песня ліецца шырока
І музыкі старанна граюць
Госці едуць зблізку, здалёку,
Свята, горад наш людзі славяць!

Ірына Козел

***

Горад мой, ты дзіўны прыгажун
У кароне ізумруднай лета.
Роскашшу каштанавых букетаў
Кожную кранаеш ты душу.

У калысцы цёплай травяной
Песціш ты вытокі рэкі вядомых:
Поіш з двух жбаноў адначасова
Моры два крынічнаю вадой.

Вечна малады мой старажыл,
Ведаю, што ныюць у разводдзе
Раны, што пакінулі стагоддзі, -
Гора ты нямала перажыў.

Шмат разоў крывавіла твой лёс
Прагавітасць варварская войнаў,
Толькі адраджаўся ты павольна,
Харашэў і паступова рос.

Крочыш нетаропка па жыцці,
Дыхаючы рэдкай чысцінёю.
Хай жа век не гасне над табою
Зіхаценне мірнае свяціл!

Марыя Лук’яненка

Мой город

Незаметно из года в год
Славят Докшицы руки рабочие наши.
Город строится, город растёт,
С каждым днём становится краше.

Город Докшищы-город-творец,
Гербом-символом нашим украшен.
Город-труженик, город-боец,
Славься, славься людьми отважными!

Хлебом-солью встречай гостей,
Наша Докшицкая земля.
Г ород мой, расцветай, зеленей...
Мы гордимся тобой, с Днём рожденья тебя

Ирина Козел

Песня пра Докшыцы

Гарадкоў такіх шмат на маёй Беларусі,
Але ты непаўторней за іх.
Дзе ні буду, сюды я заўсёды вярнуся,
Сваё сэрца сагрэць у далонях тваіх.

         Тут крыніцы празрыстыя
         I тут лебедзі белыя,
         Людзі, думкамі чыстыя,
         I душою прыветныя.
          Старажытныя Докшыцы,
         А глядзіцеся молада.
         Хай ніколі не скончыцца
         Біяграфія горада.

Ты багата пабачыў, мой
ціхенькі горад.
Над табою шумелі вякі
I з агнём, і з мячом тут
праносіўся вораг,
Але выжыў і вытрымаў,
выстаяў ты.

         ОХ, і песні тут звонкія.,
         Жыхары працавітыя.
         А гаі твае гонкія
         Пазалотай спавітыя.
         Старажытныя Докшыцы,
         А глядзіцеся молада.
         Хай ніколі не скончыцца
         Біяграфія горада.

Дзесьці мчаць электрычкі,
палаюць рэкламы –
Лёс у кожнага горада свой.
Для мяне ж самы любы і
ласкавы самы.
Горад сціплы, цудоўны і
радасны мой.

         Тут вытокі Бярэзіны,
         Тут вытокі Радзімы.
         Сінню неба пасвечаны
         Ты мой горад адзіны.
         Старажытныя Докшыцы,
         А глядзіцеся молада.
         Хай ніколі не скончыцца
         Біяграфія горада.

Іван Лазука

Наш горад

Мястэчка тут было калісь здаўна,
А зараз мне пра горад сказаць хочацца.
Бярэ пачатак тут рака Беразіна,
I туліцца ля берагоў прыгожы горад Докшыцы.

Разбуран быў вайной, што нават не пазнаць,
Бяды шмат зведаў, гора, плачу, слёз.
Хто мог, той выйшаў горад аднаўляць,
Хто тут радзіўся, гадаваўся, рос.

Прыйшлося шмат лячыць пасляваенных ран,
Ка6 аднавіць цябе, каб ты прыгожым стаў.
У баях лягло нямала партызан,
З іх кожны за Радзіму ваяваў.

Мінула шмат гадоў - наш горад не пазнаць.
Быў гарадок малы - раённым цэнтрам стаў.
Багатым караваем мы рады сустракаць
Усіх хто б к нам ні ехаў, хто б ні завітаў.

I сонейка, і лебедзі ў Беразіне палошчуцца,
Вясною тут чаромхай зацвітаюць берагі.
Мы шчыра запрашаем вас у Докшыцы-
У горад светлы, мірны дарагі.

Генадзь Кішулька.

Майму гораду Докшыцы

Зачараваны з даўніх часін
Я сваім гарадком невялікім,
Непатрэбна мне лепшых мясцін,
У ім мой жыццёвы набытак.

Колькі помню, прыгожым ён быў,
I цяпер патанае ў кветках.
А Бярэзіны нашай разліў!
А навокал прасторы палеткаў!

Я — жыхар твой, а ты мне — святло,
Многа зменіцца тут пакаленняў,
У радасць людзям тваё хараство,
I цябе нам нішто не заменіць.

Горад наш, харашэй, прыгажэй,
Самы лепшы, утульны, квяцісты,
Горад добрыох прыемных людзей,
I душою, і сэрцам чысты.

Пётр Пятровіч

Тут, па-над Бярозаю-ракой...

Пачалася тут мая радзіма.
Тут, куды ні пойдзеш, - лес і лес.
Тут, над хатай, слуп сухога дыму
Аж да неба днём марозным лез.

I любоў мая тут прарастае
Кветкаю, зярняткам і лістком.
Ціхая, някідкая, святая,
Кожнай краскай, кожным каласком.

Не ўзаўецца лёгкаю паловай.
Верная, са мной у кожным дні.
Сонечна высвечваецца ў слове
Нерушна-сасновай чысціні.

Увайшла яна і ва ўспаміны.
Тут, па-над Бярозаю ракой,
Адгукнецца крыкам жураўліным
І ласінай зычнаю трубой.

Свеціцца і ў красцы, і ў расінцы
(Тут мае збываюцца ўсе сны).
Звоніць чуйна кожнаю крыніцай,
Плача кожнай смолкаю сасны.

Юрась Свірка

МОЙ РОДНЫ ГОРАД

Ёсць мясціна, для сэрца адданая,-
Гэта горад, дзе лёгка жывецца.
Побач людзі ўсе паважаныя,
I жыццё, нібы песня, ліецца.

Але ёсць і часіны, кранутыя болем,
Дзядамі адзначаны кроўнаю доляй.
Мы не забудзем іх добрыя справы,
Якія зрабілі яны для дзяржавы.

Чысціню. прыгажосць наваколля
Навучыцца нам трэба цаніць,
I каб свет быў заўсёды прывольным,
Трэба добрьія справы рабіць.

Яўген Я.

***

На вытоках дзвюх рэк,
Між Бярозай і Віліяй,
Свой пачатак бярэ
Горад слаўны і мілы мой.
3 брукаваных дарог,
Што шырока тут ложацца
Пачынаўся твой шлях
Горад любы мой, Докшыцы!
Адкуль назва твая?
Можа, з дошчачак ложыцца,
Можа, з слаўных імён,
Горад любы мой, Докшыцы!
Звон узнёслы царквы
Срэбнай песняй ліецца,
Стаў ён гімнам тваім,
Стаў ён Докшыцкім сэрцам.
Шэсць стагоддзяў прайшло...
Хай квітнее і множыцца
Горад слаўных сыноў,
Горад любы мой, Докшыцы!

Таццяна Сарока

Мой город

Умывается утро росою,
Первый луч озарил купола.
Просыпается дружной семьёю
Город мой и Отчизна моя.

Пробуждается жизнь на рассвете,
Первый шаг, первый шум, там и тут.
Собираются взрослые дети,
На работу и в школу идут.

Незаметно из года в год
Славят Докшицы руки рабочие наши.
Город строится, город растёт,
С каждым днём становится краше.

Поднят ты из руин пожарищ.
Было всё: и невзгоды и раны.
Ты – защитник, ты - брат и товарищ,
Честь тебе отдают ветераны.

Город Докшищы-город-творец,
Гербом-символом нашим украшен.
Город-труженик, город-боец,
Славься, славься людьми отважными!

Хлебом-солью встречай гостей,
Наша Докшицкая земля.
Город мой, расцветай, зеленей...
Мы гордимся тобой, с Днём рожденья тебя

Ирина Козел

Песня пра Докшыцы.

Над Бярэзінай ціхай, дзе зранку палошчуцца
Лебядзіныя крылы ў чыстай вадзе,
Гарадок невялікі пад назваю Докшыцы
Стаў паселішчам шчырых і добрых людзей.

Тут даўніна сівая з сучаснымі плошчамі
Шмат стагоддзяў ужо мае сімвал адзін:
Калі з мірам прыйшоў - запрашаем у Докшыцы,
Калі ворагам ты - лепш сюды не хадзі,

Бо мы білі такіх, да стала не запрошаных—
I французы, і немцы не змаглі нас зламаць,
Хоць гарэлі ў агні старадаўнія Докшыцы –
Горад зноў паўставаў, каб жыццё будаваць,

Ка6 каханым тут песні спявалі прыгожьія,
Каб вясною зямля адраджалася нанава,
Каб засталіся вечна дарагія нам Докшыцы
Добрай спадчынай вам, нашы ўнукі і праўнукі.

Вікенцій Карповіч

Бяроза і Вілля.

Тут самыя чысцейшыя крыніцы,
Пясчаныя палі сярод лясоў,
Тут суджана было ім нарадзіцца
I бегчы з незапамятных часоў.

Нібыта з гарлачоў двух крутабокіх
Бяруць яны пачатак - дзве ракі,
Як выплеснутыя ўдалеч два патокі
Ці два бруі ў розныя бакі,

На поўдзень і на захад іх пуціны,
Зямля ім скарбы чыстыя дае.
Нясуць Дняпру і Нёману даніну,
Пароўну раздзяляючы яе.

Дзвюх рэк пачатак у лясных прасторах,
Бягуць адной народжаны зямлёй.
Бяроза — на спатканне з Чорным морам,
Я шлях Віллі - да Балтыкі сівой.

Яны патрэбны полю, лугу, лозам,
Без іх — як анямелая зямля.
Імя ў першай светлае — Бяроза,
Імя ў другой віхлявае - Вілля.

Ю.Свірка

Докшыцам

Край мой непаўторны,
Докшыцкі куточак,
Як вачам ты маім мілы,
Чысты, прасторны гарадочак
Сонейка, рака, палі...
Які прыгожы ты,
Тут прашчуры мае жьілі.
А зараз тут птушыныя гаі!
Край мой непаўторны,
Докшыцкі куточак,
Як вачам ты маім мілы,
Мной любы гарадочак
Як цябе ласкава клічуць,
Здзіўляюцца тваёй цішыні,
Колькі год табе, усе лічаць,
У 600 гадоў - ты яшчэ малады!!!

Ксенія Савіцкая

Город юности

Я вернусь в этот город через несколько лет.
Скажут: Вы опоздали, здесь Ваш не живёт
                                                               адресат.
Поброжу по местам, где мы вместе встречали
                                                               рассвет.
Прогуляюсь и там, где вдвоём провожали закат.
И по улицам тихим, мечтая, пройдусь,
Загляну в лица встречных прохожих.
Обязательно, слышишь, мой город,
                                           к тебе я вернусь,
Пускай стал ты другим и совсем на себя
                                           не похожим.
Я знакомым скажу, что не буду грустить.
Жизнь моя удалась, как в волшебном кино.
Но я мысленно город свой буду просить:
Ты меня не забудь, вспоминай обо мне
                                             всё равно.

Ирина Козел

Докшыцы

Сінявокімі азёрамі,
Спевам лесу, хлебным коласам,
Песняй звонкай над пракосамі
Родны край мой любы выпешчан.

I ў цёплых промнях сонейка,
Дзе выток ракі Бярэзіна,
Гарадок пад назвай Докшыцы
Тут, як хлебны колас, спеліцца.

жывуць у ім людзі слаўныя —
Працавітыя, руплівыя,
I вясёлыя, і дбайныя,
I прыгожыя, і гасцінныя.

600 год Докшыцы стаяць,
I квітнеюць, і не старацца.
Пажадаем жа ў юбілей
I далей гарадку толькі славіцца.

Ганарымся мы
                 докшыцкай зямлёй,
Ганарымся мы дакшычанамі.
Хай жа песні гучаць
                    над старонкай маёй
3 лепшымі,
           ад сэрца,
                      пажаданнямі!

Яўгенія Малевіч

Международная электронная детская библиотека
Электронных версий учебников
Энциклопедиум

Докшицкий районный исполнительный комитет

Родныя вытокi

Детский правовой сайт

Зорька. Газета для детей и подростков

Сводный электронный каталог библиотек Беларуси

Сводный электронный каталог библиотек Витебской области

Докшицкая централизованная библиотечная система

Наш канал на YouTube

  • Статистика на: 2020-07-14
  • Всего посещено страниц: 0
  • Всего посетителей: 0
  • Среднее время: 0
  • Страниц на посетителя: 0
  • Зарегистрировано: 8
  • Счётчик посетителей
    1.181